Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Няхай раскажа час мінулы

Няхай раскажа час мінулы,
Як трэба жыць, пакутаваць, кахаць,
Любіць Радзіму, да сяброў быць чулым,
Як сваё сэрца трэба аддаваць.

Няхай нам час мінулы прапануе,
Як трэба шанаваць бацькоў.
Яны рыхтуюць, да жыцця рыхтуюць
І вучаць нас спакон вякоў.

Няхай раскажа час мінулы,
Які ў будучым застане лёс.
І дапаможа нам літаратура,
Адгортваючы нязведаннасць нябёс

05.02.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 3,00 out of 5)

Верш Няхай раскажа час мінулы - Ксенія Агінская