Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі вясна, як сабака, скуголіць

Калі вясна, як сабака, скуголіць
Снегадажджом з шалёным ветрам,
І хмара няволяй палоніць,
І ўсё менш застаецца ад свету,
І гайня парасонаў маўкліва,
Шыбуе на тле чорнага бруку,
І плывуць ў ручаінах імкліва
Тоны зімовага бруду,
І здзічэлыя сціжмы натоўпу,
Бы харугвы, рыхтуюць напады –
У самотнай хаціне вяроўку
На паэта вясна накідае…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Калі вясна, як сабака, скуголіць - Павел Гаспадыніч