Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Вясна – i свежы пень заплыў слязьмi

Вясна – i свежы пень заплыў слязьмi:
Як горка плача родны дол па дрэве!
Мурашкi чорныя, ажыўшы на прыгрэве,
Ужо спраўляць памiнкi напаўзлi.

Быў густалiстым клёнам гэты пень –
I мы з ёй лiвень тут перачакалi…
Не, вы не дрэва, людзi, спiлавалi –
Вы спiлавалi мой шчаслiвы дзень!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вясна – i свежы пень заплыў слязьмi - Ніл Гілевіч