Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У зімнім парку

Сланяюся ў парку
ценню журботнай.
А ў парку – пустэча
і вельмі маркотна.

Іду па алеі,
дзе мы гулялі.
Тапчуся пад клёнам,
дзе мы стаялі.

А вось і лаўка,
дзе мы сядзелі.
Таксама ціха
рыпяць арэлі…

Наш парк заснежаны
белай завеяй.
І ў дрэвах вецер
вось-вось самлее.

Зімы-зладзейкі
снягоў палотны
ляжаць на галінках
(ім так халодна!)…
. . .
Вясна ўварвецца –
і снег растане.
І парк наш зноўку
зялёным стане.

А нам з табою
больш не спаткацца:
Мінуў наш час,
чаго ж гукацца?

Пурга церушыла,
сляды замяла.
Любоў не вароціш –
яна адцвіла…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У зімнім парку - Пётр Шакола