Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Красуня Вясна

Напрадвесні плачут ледзяшы
Ручаіны звонят на прадвесні.
Ты мне ціха – ціха для душі
Заспявай прадвеснякаву песню…

Хай душа ўскалышыцца да дна
І туды пакліча, дзе святая
На ўзлеску юная Вясна
Першыя пралескі рассыпае…

Красуня Вясна звініць ручаінамі ў полі.
Красуня Вясна сястра нашай Волі.
Красуня Вясна ў бела-чырвонам убранні.
Красуня Вясна чароўная фея кахання…

Ад Вясны нікуды неўцячы…
І праз вецер, што сцягі палошча,
Пойдзем мы с табою, каб ў начы
Запаліць агенчыкі на Плошчы…

Будзем мы стаяць і успамінаць
Тых, каго няма сягодня з намі
Тых, каго мы будзем сустракаць
З бел-чырвона-белымі Сцягамі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Красуня Вясна - Уладзімір Някляеў