Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Халодная вясна 2017 года

Вецер дзьме ды дзьме, як быццам звар’яцелы.
А мне выйсьці з дома ўтульнага так моцна закарцела.
Вонкі як, ну як наважыцца пайсьці?
Але месца знойдзецца для подзвіга у жыцьці…

Красавіцкаю чаканай паравінай
Сёлета гулялі ў сьнежкі, слізгалі па льдзінах
Дзеці, ды плялі вяночкі з дзьмухаўцоў
I каралі з іх рабілі для снегавікоў.

У траўні лёг на квеценьню пакрыты сад
Нечаканы ды няўмольны сьнегапад.
Напярэдадні прыхода лета раптам
Страсянула места ўсё магутным ураганам.

Што рабіць тут? I такім вясны бывае шлях.
Затрымалася зіма ў яе ў гасьцях.
Ёсьць рэзон свой у стыхій адвечнай барацьбе.
Ўбачым мы яго, адчуем у сабе.

Чуеш, вечарам гучыць птушыны сьпеў.
Час ужо ствараць ім пары падасьпеў:
Песьня льецца шлюбная з начных галін,
Подых поўначы не спыніць тых хвілін.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Халодная вясна 2017 года - Зміцер Давыдзенка