Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зіма раскажа

Халоднай птушкай прыляціць да нас зіма.
Пабеліць шчодра ўсё навокал, як сама.
Не застанецца месца нават на зямлі,
Бо коўдру белую расцеляць матылі.
Зіма раскажа і прабаіць казкі-сны.
Прырода наша не прачнецца да вясны.
Апране хаты завіруха ў шатры
І праспявае гімн зіме разы са тры.
А дрэвы стражнікі халодныя стаяць,
Мароза-бацьку запрашаюць начаваць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зіма раскажа - Надзея Шылавец