Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш УПУСЦі МЯНЕ

“Упусці мяне ў хату”- просіць ціха снег,
Зіма злуецца, а цяпло – упускаць не хоча.
Ад скрыжавання завіруха пачала свой бег,
Не спыніцца да раніцы і гаспадарыць ноччу.

Заціхла пада льдом, стаміўшыся, рака,
Цяпер ёй да вясны не вырвацца з палону.
Трымае моцна за бакі яе сцюдзёная рука,
Ды лес як пляма ўначы імшыць зялёным.

Накрыўшыся хвастом, у дупле, вавёрка спіць,
Лёд не трашчыць – пяе, нямеюць у небе зоркі.
Далёкі месяц над зямлёй сярнічкаю гарыць
і цягне дымам раніцаю з хаты свежа-горкім.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш УПУСЦі МЯНЕ - Сяргей Брандт