Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рэчанька не спіць

Рэчанька не спіць, светлая бяжыць
Травы напаіць, сонейка умыць.

Ў соку сенажаць, каласы шумяць,
Клічуць уставаць – і касіць, і жаць.

Не пазбыцца мар: лёг загар на твар,
Сонейка з-за хмар выграбае жар.

На курган грабе, вабіць да сябе…
Вецер мне, табе яблык абаб’е.

Рэчанька не спіць, светлая бяжыць.
Смутак не імжыць, і ахвота жыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Рэчанька не спіць - Язэп Пушча