Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яблык Евы

Салодка спіць Адам пад райскім дрэвам –
яго душа не ведае трывог.
Ад спёкі задрамаў і сам пан Бог.
І толькі не да сну чамусьці Еве.

Яе нястрымна цягне да спакусы.
Цікаўнасць абуджае смелы дух,
свядомасць нараджае цела рух,
і яблык набліжаецца да вуснаў…

І вось пан Бог рыхтуе пакаранне.
Але не за парушаны загад,
не за памкненне сцвердзіць новы лад,
а за сляпую прагу да спазнання.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Яблык Евы - Ірына Хадарэнка