Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восеньскі альбом

Гэты пейзаж называецца “Восеньскі клён”.
Фарбаў не пашкадавала мастачка выдатная.
Гэта малюнак “Бярозава-вохравы сон”.
Зачараваны сусвет прыгажунямі статнымі.

Вось нацюрморт “Спелы яблык”. У пажоўклай траве
Ён сакавіты, наліты – духмяная сонейка.
Вось павучок ў невядомую казку плыве,
Зацыраваў небасхіл ніткай срэбнаю тоненькай.

Гэта адзелі рабіны свой лепшы ўбор.
Бачыш, як граюць на сонцы каралі шыкоўныя!
Велічна клін жураўліны штрыхуе прастор.
Вабяць у далеч бясконцую хвалі чароўныя.

Воддаль дубова-асінавы ўспыхнуў пажар.
Размаляваны кусты бы кароны дзівосныя.
Шчодра аздобіў лясоў грабяні залатар.
А гэта вось – я і ты.
Мы вандруем па восені…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Восеньскі альбом - Жанна Левітан