Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жураўліны сум

Восеньскія туманы
Сцелюцца на паплавы.
Чуецца голас журбы –
Ў вырай ляцяць журавы.

Ляціце, журавы, далёка,
Няхай вам памагае Бог.
Да неба сіняга высока –
Я з вамі паляцець бы змог.

Восеньскія лісты
Кружацца ў вальсе дум.
Лес сціх ад драматы,
Сніць жураўліны сум.

Восеньскія вятры
Хмарамі засцяць сінь.
Рэхам гукае ў бары
Нас жураўліны клін.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Жураўліны сум - Мікола Ляшчун