Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лясы Беларусі

Бары і дубровы – краса Беларусі,
І песня, і казка, і звон таямніцы…
Я сцежкай лясной у маркоце прайдуся –
Ажывіць душу цёплы водар жывіцы.

Тут сэрцам дабрэю і крыўды не помню.
Бялее бярозка, як стан у дзяўчыны.
Цалуюць-мілуюць і ветрык, і промні…
І вабяць грыбныя мяне баравіны.

Лясы Беларусі, душа Белай Русі,
Я з першага позірку ў вас закаханы.
Сунічным спакоем без лекаў лячуся,
Бальзамам гаю боль сардэчны і раны.

Лясы Беларусі, бары і дубровы,
Багун, вербалоз і асінавы гай…
Якія дзівосныя родныя словы
Ўвабраў у сябе і мой лес, і мой край.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Лясы Беларусі - Мікола Ляшчун