Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове

Верш I вёдры поўныя вады

I вёдры поўныя вады,
I вочы поўныя дабра.
Гляджу на матчыны сляды
На белай посцілцы двара.

I з гэтай чуйнай цішыні,
Што лёс паслаў, як дар,
Гляджу ў былыя дні –
Гадоў гартаю каляндар.

Я іх гартаю без жальбы,
Лічу ад першага вянца.
Нічога нельга мне забыць –
Усё мне несці да канца.

З сабою несці праз гады
Ад белай посцілкі двара
I вёдры, поўныя вады,
I вочы, поўныя дабра.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш I вёдры поўныя вады - Алесь Пісьмянкоў