Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Інвалідам вайны

Колькі войны скасілі,
Колькі легла касцьмі?!
Твая слава, Расія,
Перамыта слязьмі.

Ты шчаслівы, гавораць,
Абмінула вайной.
Яе беды і гора
У цябе за спіной.

Абмінула пажарам.
Толькі вочы да дна
Пакалечаным тварам
Праглядзела яна.

На дарожным прыпынку
Зноў сляпы, нібы ў сне:
“Глянь, будзь ласкавы, сынку,
Мой аўтобус ці не?”

I хаджу за бязногіх,
I гляджу за сляпых,
I за многіх, за многіх
Я жыву нежывых…

Мне і веку не хопіць,
Дый і век той міне,
Каб забыць, і не помніць,
I не знаць аб вайне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Інвалідам вайны - Леанiд Галубовiч