Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Выпадак Вайны

Выпадак ваенны быў
Тату з сынам ён злучыў
А патом іх разлучыў
Выпадак ваенны быў

Была айчынная вайна
І прадзед мой Нікіфар
Пайшоу на фронт, а там адна
Засталася яго сям’я

Маленькіх чэцвера дзяцей
Старэйшаму пятнаццаць
Мільёны на вайне людзей
І трэба ж гэтак атрымацца

Ішлі баі пад Кёнігсбергам
І вось падмога-папаўненне
Салдаты падыходзяць пехам
Байцы насустрач-вось здарэнне

Завуць яны: “Хто з Ленінграда?”
“А хто з Масквы” ” А хто са Слуцка”
-пазваў прадзед. Яму парада:
“Не мучся тут няма са Слуцка”

І раптам падыйшоу салдат
Гаворыць: “Прывітанне тата”
В атаку – закрычаў камбат
Такі вось горкі лёс салдата

У прадзеда папала міна
Шпіталь і доўгі шлях дамоў
А сын дайшоў аж да Берліна
Сустрэліся праз шмат гадоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Выпадак Вайны - Арсеній Пятровіч