Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жаўрукі

У бухце паднябёснай жаўрукі
Вясны чаканай подых апяваюць.
“Было і будзе так ва ўсе вякі!
Было і будзе!”- свету абвяшчаюць.

Вядуць рашучы вольнадумны рэй,
Складаюць з чуйнымі вятрамі шматгалоссе,
Каб вырастала як мага хутчэй
З зярняткак кволых дужае калоссе.

Зімовых дзён не спыняць скразнякі
Дух адраджэння прагны і нястрымны–
Пакуль у родных высях жаўрукі
Пяюць вясне самазабыўна гімны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Жаўрукі - Іна Фралова