Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Напрадвесні

Уздыхнулі Нёмана грудзі:
– Вясна будзе! Вясна будзе! –

Покліч скалыхнуў паветра,
Адгукнуўся ў пушчы нетрах,

І расплыўся, і загінуў…
Наўздагон – свой покліч кіну:

Рэхам хай плыве шырокім,
Несучы прывольна, лёгка

І мяне на гулкім крыллі…
Жаўрукі асерабрылі

Сцежку сонечнаму ранку…
Жаўруковыя вяснянкі –

Быццам звонкія праменні…
І стаю я ў захапленні,

Неразгаданным і новым,
Поўны цёплае любові,

І гатоў гарэць, загінуць
За вясну маёй краіны…

Радасна ўздыхнулі грудзі:
– Адчыняйце хаты, людзі!
– Адчыняйце сэрцы, людзі!
– Вясна будзе! Вясна будзе!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Напрадвесні - Валянцін Таўлай