Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З Каханьня, Любові, Вясны

З Каханьня, Любові, Вясны.

Каханьне люляе каханых
З віхуры зімовай, слаты,
Любові ім дораць муравы
Ды першыя кветы з вясны.

Ім сузор’і вясёлкамі граюць
На промнях зіхотнай красы
Ды яву жыцьця ўслаўляюць,
З Каханьня, Любові, Вясны.
-07.04.15.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш З Каханьня, Любові, Вясны - Міхась Карцялёў