Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Рушу нэрвамі

Рушу нэрвамі–сьцятым лезівам
Над пустэчаю здрадных душ,
Рушу подыхам, садкім бэзавым
З адзінотаю аберуч.

Мушу змрокамі пад аблокамі,
Пад дажджом суздром асьмялець.
Да вясны-красы сьню залётамі,–
Мне б з такой жанкой ды на сьмерць.

Крокам-вокам йду за сусьветамі,
Малаком-шляхом скамянён.
Заюрыла плоць злой кабетаю,
Рук сузор’ямі я ўхрысьцён.

Дай-ўзыграй глыток жыцьця вольнага,
Лі, жаўрук струмень, пасьпяшай.
Рушу вёскамі, рушу стольнымі,
Гэй, чарнявая, запрашай!

Зьберагу-змагу сэрца чыстае,
Перайду масток маладзён.
Рушу рэкамі ды празрыстымі
На плыце-жыцьце сталых дзён.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Рушу нэрвамі - Ветразь