Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шчасьлівый пустэльнік пустэчай сваёй

Шчасьлівый пустэльнік сваёю пустэчай,
Мізэрнай часьцінай дзівос чалавечых,
Да сьвету, што долю шукае спрадвечна,
Ён носу не кажа ад норы сваея.

Шчасьлівы пустэльнік… вярыг не здымае,
Палохае птахства наўкол ланцугамі,
Кот адзічэлый зашмат, ужо, гадоў,
Зь ім бавіць часіны ў званах ланцугоў…

Шчасьлівы пустэльнік ля меху свайго,
Куды ён зьбірае напевы вятроў,
Гарэзы і жальбы ад сёл, хутароў,
Жыцьця ўсе праявы, Радзімы маёй.

Шчасьлівы пустэльнік: ён войт, ён жа лёкай,
Над доляю цьмянай ды, часам, звонкай,
Як доля жыцьця чалавества ўсяго,
Як праўда часоў аб Радзіме маёй.
-04.10.15.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шчасьлівый пустэльнік пустэчай сваёй - Міхась Карцялёў