Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы

Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы,
Мы, беларусы,
Мы – народ такі.
Ахвотна забываем, што мы,
Хто мы.
Згадаюць
Нашай памяці вякі!

Мы сціпласцю сваёй здаўна вядомы,
Саміх сябе хваліць нам не з рукі.
Хай слабакі
Аж падаюць ад стомы,
На плечы ўзяўшы
Пыхі мех цяжкі.

Мы ўсім сваёй гасціннасцю вядомы,
Надзейныя сябры і дружбакі.
I, госць, і падарожны ў нас
Як дома.
А злым і травы колюцца ў бакі.

Гатовы ўсё аддаць –
I тым багаты,
Мы, беларусы,
Мы – народ такі.
Што з краю небяспекі нашы хаты,
Пра гэта
He забудуць чужакі!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 4,00 out of 5)

Верш Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы - Рыгор Барадулін