Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Песняры Прысвечана Я. Коласу і Я. Купале

Як два браты для Беларусі,
Два волата святой зямлі.
Яны з дзяцінства ўзялі гуслі
І за сабой народ вялі.
Вялі людзей праз багну, імшары,
Услаўлялі родны кут яны.
Здзяйсняліся не ўсе іх мары.
Завуць іх, дружа, – Песняры.
Спявалі нам на роднай мове
Вучылі як патрэбна жыць,
Такой нам долі і нядолі
Ніколі, мабыць не забыць.
Яны змагаліся за тое,
Каб вольным быў і ты, мужык,
каб не казаў ” жыццё такое”.
Ты звык, я ведаю ты звык.
Але сыны ўсіх пабудзілі,
Народ прачнуўся і пайшоў.
Паэзіяй ўсё змянілі,
Казалі людзі : “Бог прыйшоў!”
Ды не, не Бог – яны з народу,
Яны такія як і мы.
І пелі шчыра пра свабоду,
Бо маці родныя сыны.
Купала, Колас – іх імёны
Вядомы ўсім, усім на зямлі.
Сыны! Вам шчырыя паклоны
Ад нас усіх аж да зямлі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Песняры Прысвечана Я. Коласу і Я. Купале - Ніна Джумава