Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Частка 3. Да 350-годзьдзя вайны

Да 350-годзьдзя трынаццацігадовай вайны
на Беларусі, (1654-1667г. г.).

Беларусь такая стала
Пасьля гэтае вайны:
Пад накінутым арканам,
Народ прымусам вялі.

Не зварухнулісь курганы,
Як спавілі іх хлусьнёй:
Мо, хлеб-салам сустракалі
Беларусы маскалёў.

Вось таму і ты, гругане,
Усім спазнаўшысь ад людзей,
Не крычыш аб тым з курганаў,
Ад страшэннае вайны.
-03.04.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Частка 3. Да 350-годзьдзя вайны - Міхась Карцялёў