Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каб толькі не было вайны

Ёсць дума дум сялян такая,
Дзе б толькі ні жылі яны,
Як зерняты ў зямлю кідаюць:
Каб толькі не было вайны.

Іду між плошчаў я і чую –
На ўзлёце светлае сцяны,
Ад тых, што новы дом будуюць:
Каб толькі не было вайны…

Я чую думы нашых матак, –
Як волаты ўзраслі сыны,
Іх выпраўляюць у салдаты:
Каб толькі не было вайны…

Людскі наказ чуваць над светам,
Прасторы дзіўныя відны,
Штораз вышэй лятуць ракеты:
Каб толькі не было вайны…

Я чую кліч: – Цярпець не будзем
Мы ні разбою, ні маны!
Ад нас саміх залежыць, людзі,
Каб болей не было вайны!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Каб толькі не было вайны - Пятрусь Броўка