Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Усё, што было, адыйдзе ў лёце

Усё, што было, адыйдзе ў лёце,
Усё, чаго хочаш, забудзецца,
І душу сваю, ахвяруючы модзе,
Прымусіш бадзяцца па вуліцах.

Шукаць вызначэньня альбо прыгодаў
На поўную глуму голаву,
І толькі з нейкай вар’яцкай нагоды
Прымаць маўклівасць іншых за золата.

У трафіку душ на скрыжаваньнях,
Шукаючы выйсьця з корку,
Імгненна прайсьці скрозь сваё існаваньне
Ад захаду толькі да золку.

І прыйдзе натхненьне кроплямі сэнсу –
Свае памылкі – свая віна,
І гэтак жа хутка знойдзецца месца
Для незгасальных лучынак сьвятла.

І навакольле зазьзяе пажарам,
Сабою згубіўшы трафік,
А эгаізм – як адная ахвяра
Адыйдзе у лёце трапна.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Усё, што было, адыйдзе ў лёце - Дзяніс Сідарок