Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Памятаеш, як добра нам было?



Памятаеш, як добра нам было?
Шчасце нам здавалася бясконцым,
Мы думалі, што створаны адзін для аднаго,
Але, на жаль, у жыцці не ўсё так проста.

Аднойчы лёс развёў нашы шляхі,
Каб мы ўжо не сустрэліся ніколі.
Час прыйшоў адказваць за грахі,
У кожнага ў нашай драме свае ролі.

Але ў памяці маёй ты назаўжды
Пакінула свой чысты-светлы вобраз,
А ў сваім сэрцы пранясу я праз гады
Агенчык, што калісці запаліла…ты…





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Памятаеш, як добра нам было? - Андрусь Фамін