Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пайшло яно

Пайшло яно –
незваротнае,
як час, як само жыццё.
Глядзім услед, гаротныя:
“Бывай, бывай, пачуццё!”
Думалі, што ты вечнае,
што нам любіць і любіць.
А выйшла так недарэчна,
што горай не можа быць.
Не ўспамінай нас ліхам!
А ў нашай памяці ты
самым светлым міфам
застанешся назаўжды.
Было ты кроўнае,
роднае,
і вось пакідаеш нас –
такое ж незваротнае,
як жыццё і час.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пайшло яно - Анатоль Вярцінскі