Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш На ўскрайку самым, на краёчку

На ўскрайку самым, на краёчку
Таго ўсяго, чым даражу,
Я даначую гэту ночку,
Тваю падушку даляжу.

Мы родныя крывёй і духам,
Мы – духу і крыві зліццё…
А страсць падушку рве з-пад вуха,
Пераварочвае жыццё.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На ўскрайку самым, на краёчку - Уладзімір Някляеў