Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш АЛЬБОМ

Гартаю даўнішні альбом –
Старонкі маладосці нашай,
І ведаю цябе, альбо
Запомніла як штамп на пашпарт.

Вось губы, раптам на якіх
Застыў мой першы пацалунак.
Не ведалі аб тым бацькі,
І нават не маглі падумаць.

А мы і самі ці маглі,
Што выйдзе ўсё так паміж намі?
А што было б тады, калі…
Чаму ёсць выбраная памяць?

Таму што ты абраны мной?
Ці я абраная табою?
Магчыма, страсць была маной,
Якую называў любоўю?

Але ўсё роўна мой альбом
Мне дарагі. Тваё з’яўленне,
Як сонца ночкаю, альбо
Над ідэалам узвышэнне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш АЛЬБОМ - Вера Буланда