Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты думаў пра мяне

Ты думаў пра мяне, я ведаю – бо ўночы Я не магла стуліць ні на хвіліну вочы. І думка горача мне душу хвалявала. Ты думаў пра мяне, я ведаю – у словы Жар пылкіх дум тваіх быў выліцца гатовы, Яны гучалі тут, так шчыра, так глыбока, Мне пець хацелася – і плакаць, лёгка, лёгка… Ты думаў пра мяне, я ведаю, – і думы Азваліся ва мне якімсьці светлым сумам. Пяшчотай мяккаю яны абнялі сэрца, І ты, ты адчуваў – чаму яно так б’ецца. Ты думаў пра мяне, я ведаю, не стала Тугі ў грудзях. Душа ад шчасця замірала… Ты быў са мной! Пры мне! Пры мне – а не далёка… Мне пець хацелася – і плакаць… Лёгка, лёгка…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты думаў пра мяне - Канстанцыя Буйло