Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Перафарбую у ружовы колер

Перафарбую у ружовы колер
І ранішні ўзыход, і вечаровы змрок.
І стане светлым-светлым наваколле,
Заслепіць вочы
ды пагоршыць зрок.
І будзе ліпень мой – ружовым траўнем.
Як напрадвесні – зацвітуць сады.
Нібы ў юнацтве бестурботным, даўнім
Далонь пяшчотна затрымаеш ты.

І стане светлым-светлым наваколле!
…Але расплюшчу вочы я свае.
Чамусьці зноў не атрымаўся колер.
Патрэбнай фарбы,
мабыць, не стае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Перафарбую у ружовы колер - Марыя Кобец