Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вятры-муэдзіны

Хай неразумныя выкрыкі птушак
Хтось лічыць музыкай лепшай, адзінай…
Слодыччу пояць вар’яцкія душы,
Выюць у шале вятры-муэдзіны.

Выюць, склікаюць сталёвыя хмары,
Водарам волі п’яняць наваколле –
“Хмары, схіліце суровыя твары!
Дайце сусвету асфальтавы колер,

Гэтакі родны для джунгляў каменных!”
Шалеюць вятры над асфальтавым краем,
Нахабна асвістваюць шэрыя сцены…
І песня свабодай душу спакушае.

Гэткаю музыкай, спевам халодным
Будзе суцешаны розум паўхворы,
З гэткаю песняй мой дух стаўся родным,
Гэткаю музыкай дыхае горад.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вятры-муэдзіны - Аляксей Карпенка