Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш “Песню бярыце з сабою!”?

“Песню бярыце з сабою!”?
Гэтак казаў мне мой дзед.
Песня, як хлеб, ? найсвятое,
З песняй радней цэлы свет.

Песня на многае здатна,
Нават калi i без слоў.
Песня – як ранак крылаты
З клёкатам мiрным буслоў…

Песня – стыхiя прыбою,
Мара, пакiне што след…
“Песню бярыце з сабою!”?
Першы мой вам запавет.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш “Песню бярыце з сабою!”? - Міхась Курыла