Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПАЭЗiЯ

Паэзiя? Так, драбяза.
Адказу не мае прамога.
Пачуццяў чыстая сляза,
Дарога нейчая да Бога.
Чароўных гукаў, фарбаў свет,
Птушыны шчэбет на свiтаннi.
i пацалункаў перашацвет
i поцiск рук пры развiтаннi.
Прыкмецiш часам сiлуэт,
Не спiш начамi потым…
Паэзiя? Той след,
Што ўзнiк i знiк за паваротам.
Парой хапае пару слоў –
А радасцю павее…
Паэзiя? Любоў…
Рака – што руслам не мялее.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ПАЭЗiЯ - Міхась Курыла