Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Мiнорнае пачуццё

Залатым халодным лiсцем,
Можа хто не заўважае…
Мяце восень, душы чысцiць,
На вятрах жалобна грае.

Вырай цягнецца да лесу
I бярозкi сцiпла плачуць.
Туман хустачкай завесiў,
Усё, што мае вiд жабрачы.

Мокнуць пад дажджом дарогi,
I дрыжаць маркотна хмары.
А бальшак на дзень кароткi
Знiк у восеньскiм пажары.

Сяргей Брандт, 30.09.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мiнорнае пачуццё - Сергей Брандт
«