Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛОТНЫЯ ЯЛIНЫ

Таемнасць Балотных Ялiн,
Яна абступае знянацку.
У плачы чорных галiн
Пачуеш сумоту, не ласку.

Замшэлая з часам сцяна,
Сустрэне адразу з дарогi.
Маўчыць з раўчуком цiшыня,
Дрыгву не вартуюць аблокi.

У поўнач туман ад балот,
Не бачна даўгая сцяжынка.
Да самых дубовых варот
Здранцвелых, як тая скарынка.

I не адпусцяць нiяк,
Сваю таямнiтасць нiколi,
Нi рэчка, нi хвоi, нi грак,
Нi нават адлiга на полi.

Таемнасць Балотных Ялiн,
Яна абгарнае знянацку.
У плачы намокшых галiн,
Пачуеш сумоту ды ласку.

24.03.2013 Сяргей Брандт

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛОТНЫЯ ЯЛIНЫ - Сяргей Брандт