Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Багацце

Нічога мне ніколі не шкада,
На шчырасць і на ласку не скуплюся,
Калі ў твой дом пастукае бяда,
Апошняю скарынкай падзялюся.

Нічога не збіраю, не таю,
Не берагу на чорны дзень і свята,
А ўсе, што ёсць, да кроплі аддаю
I тым шчаслівы і багаты.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Багацце - Сяргей Грахоўскі