Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Слязінка горкая

Слязінка горкая,
слязінка чыстая,
бы роска, высахла…
Як ціха ў хаце…
і толькі наміткаю
празрыстаю
звільжэлі вочы:
спявае маці.
Паціху словы,
як за кудзеляю
льняную нітку
снуе ў руках,
ідуць ад сэрца
жывой надзеяй:
ёсць нараджэнне!
Будзе – працяг!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Слязінка горкая - Мікола Аляхновіч