Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як пішуць вершы

Як пішуць вершы

Пытаюцца часта, як пішуцца вершы?
Ды толькі хіба растлумачыш такое…
Народзіцца ў сэрцы аднойчы з іх першы,
Які у далейшым пазбавіць спакою.

З’яўляюцца словы ў пакутах і болі,
І часам улады над імі не маеш,
Хаця нарадзіліся вершы–на волі,
Усё перачытваеш іх, папраўляеш.

Здаецца, што ўсё дасканала. І раптам
Убачыш памылку і словы не тыя.
Паставіла іх выпадкова і гвалтам,
Таму і стаяць яны, быццам чужыя.

А трэба душу каб і сэрца гаілі,
Каб грэлі цяплом гукі роднае мовы,
І вусны мае зноўку Бога малілі:
Пашлі мне ў радкі найпатрэбныя словы.

Пытаюцца часта, які верш найлепшы?
Ды ёсць хіба ў маці нялюбыя дзеці?
Мне блізкія ўсе, і апошні, і першы,
Хачу, каб ад іх больш цяпла было ў свеце.

1996 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як пішуць вершы - Ніна Кавальчук