Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я б мог перапісаць былыя вершы

Я б мог перапісаць былыя вершы:
Усё шчэ больш, мацней, наноў,
Ды ведаю, што я даўно ня першы,
Хто для пачуцьцяў не знаходзіць слоў.

І, пэўна, тут ужо канец
Далей – ні літар, ні радкоў, ні знакаў
Сэрцам і думкамі хаця б жадаў пасьпець
За рухам содняў, кілабайтаў й мапаў

Нарэшце моцна верыць і чакаць
Нарэшце ведаць, бо інакш няможна
Кахаць.. нарэшце, і ў сваіх вачах
Несьці радок нявыказаны кожны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я б мог перапісаць былыя вершы - Аўтар невядомы