Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я з далёкіх часоў

Я з далёкіх часоў
Вашых светлых вачэй
Адчуваю цяпло, змагары!
Стала менш ланцугоў,
Ды не стала лягчэй,
Мы хапаем святло,
Як звяры.

Злосным рухам рукі
Адпіхнулі крыжы,
Наступілі нагой на абраз,
I балотам з ракі,
I саляркай з мяжы
Напаўняецца мой
Чорны час.

Мне б аб кветках спяваць
Над крынічнай вадой.
Слухаць птушак тваіх
Звонкі грай.
Ды пад сэрцам гараць,
Палымнеюць з душой
Гукі песень другіх,
Родны край!

Я – віноўнік ці не?
Мне ж у вочы – пяском,
Мне ж у вушы бурды
Налілі.
У агульнай віне
Я рабіўся рабом
Бездухоўнай хады
Па зямлі.
Час настаў, і цяпер
Буду гнеўна клясці
У сабе я раба
І душыць.

Я – не раб!
Я – не звер!
А вакол барацьба,
Без якой у жыцці
Не пражыць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я з далёкіх часоў - Янусь Малец