Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Так мілагучна й зьнянацку

Так мілагучна й зьнянацку,
Звышы зьлятая, талы сьнег
Прагаманіў аб цёплай хаце,
Дзе замест сонца Ваш усьмех.

Дзе на палетках рунь гагоча
У зімным водгульлі палёў,
Дзе ўлетку ўсе руменкі хочуць
Каранаваць вянком галоў.

Як той разьбяр тугуе дрэвам,
Як хварбы трызьнюць мастаком,
Вы, мая сьпеўная Венэра,
Так я да Вас ляцець гатоў.

І нашы вочы стануць зьзяньнем
Заранкаў над гудым лясом.
Вы–майго суму мілаваньне,
Як выдма, цешыцесь зь пяском.

Руністы покрыў усьцілая,
Лятуць сьняжынкі-першанцы,
Пяшчотных дум не загасая,–
Майго каханьня пасланцы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Так мілагучна й зьнянацку - Ветразь