Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Пра мужа і жонку

8 Сакавіка.

Ён гэтым днём падняўся рана,
Сняданне жонцы згатаваў,
Прыбраў у доме, і старанна
У чэргах нервы гартаваў.
Аббегаў мноства магазінаў –
Накрыў, нарэшце, стол к вячэры.
Ён так стаміўся: быццам згінуў,
Ляжыць знясілены ў кватэры.
Вось-вось гатоў ад стомы ўзвыць:
-А мне ж яшчэ яе любіць!..

***
-Калі мой муж не ведае,
На што я трачу грошы,
Ён так злуецца, ведаеш,
Такі ён нехарошы…
-А ты скажы яму.
Няўжо не звесялее?
-Ты што? Сказаць яму…
Зусім жа ашалее.

***
-Чаму без пудзіла твой агарод на дачы?
-Дык там жа жонка цэлы дзень маячыць!

***
Муж і жонка.

-Я не магу, любімая, знайсці патрэбных слоў.
-Нічога, мілы. Затое суму ты патрэбную знайшоў!

***
Маладажоны.

-Чаму я кнігу кулінарную гартаю? –
Хачу яйко табе зварыць. Рэцэпт шукаю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пра мужа і жонку - Пётр Шакола