Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Адмова

Ён больш не фараон, ён – манекен,
Даступны ўсім і кожнаму міжволі.
Хацела б я аддаць жыццё ўзамен
Бяссмерця гэткага? Ды не, ніколі.

Ты больш не чалавек, ты – уладар,
Які паўстаў аднойчы з гразі ў князі.
Вісіць паўсюдна твой нахабны твар…
Служыць такім, як ты? Ні ў якім разе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Адмова - Ірына Хадарэнка