Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чалавек маленькага роста

“Чалавек маленькага роста,
чаму не рос, па чыёй віне?”
Чалавек адказвае проста:
“Гэта залежыць не ад мяне”.
“Чалавек маленькага розума,
мог ты быць разумнейшым ці не?”
Чалавек гаворыць цвяроза:
“Гэта залежыць не ад мяне”.
“Чалавек душы маленькай,
Мог ты лепшым быць ці не?”
Чалавек маўклівы нейкі,
не адказвае ён мне.
Мабыць, цяжкае пытанне.
Чалавек маўчыць нездарма.
Хібам нашым ёсць апраўданне,
подласці апраўдання няма.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (6 votes, average: 4,00 out of 5)

Верш Чалавек маленькага роста - Анатоль Вярцінскі