Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Школьная рапсодыя

Чаму са школы ўсе бягуць?
Пытанне гэта без адказу.
Чаму у школу не ідуць,
Ці два гады – і прэч адразу?
Словы прыгожыя з трыбун
Сягоння чуем вельмі часта.
Не пойдзе моладзь у зыбун,
Настаўнік – ён ніжэйшай касты.
Настаўнік – гэта ж чалавек,
Патрэбна есці, адзявацца.
Яму так сорамна штовек
Адно чакаць і спадзявацца.
Яшчэ ён хоча вандраваць,
Калі яму той свет пабачыць?
Ён хоча жыць, не выжываць.
Яму пара ўжо аддзячыць.
Чыноўнік жа паперы шле:
І тут не так, і там не гэтак.
Настаўнік сёння ў імгле,
Хоць ён выхоўвае дзетак.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Школьная рапсодыя - Лявон Кравец