Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вецер кідае лісце ў вокны

Вецер кідае лісце ў вокны,
пад дажджом каштаны дрыжаць.
Я стаміўся ад гэтай восені,
я стаміўся цябе кахаць.

Спадзявацца, у нешта верыць,
твой сустрэўшы халодны пагляд.
Бачыць сонца ў паўзмроку шэрым,
шлях шукаць да вяртання назад.

Для цябе я – пустое месца.
Гэта ясна было даўно.
I ад сцюжы астылых сэрцаў
не схавацца мне ўсё адно.

Біўся дождж аб мокрыя вокны,
вецер штосьці па свеце шукаў…
Я стаміўся ад гэтай восені,
хоць яе ўсё жыццё чакаў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вецер кідае лісце ў вокны - Андрэй Скурко