Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Фальш

Чаму ўсё так? Чаму заўсёды?
Не ведаю! Усё гэта фальш…
К табе даўно не йдуць ўжо ногі,
І хто адкажа, што жа дальш?

Усё гэта лёс, тут не спрачайся,
Амаль калі не згодна з ім
Сабою толькі заставайся.
Прыпадабняцца да другіх

Зусім не справа. Непатрэбна
Сябе губляць у першы ж час…
Пачуцці страчваць так ганебна,
Нябёсы ўсё спытаюць з нас.

Чакаць не трэба – шчасце будзе!
Паверыць, злучыць, крок зрабіць.
Усё вырашаюць з неба суддзі.
І толькі так павінна быць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Фальш - Вікторыя Галоўчык