Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш З месца – у галоп

З месца – у галоп!
**********************************
З ранку дождж зарадзіў,
быццам бы незнарок,
І схавалася сонца за хмары.
Выдаў верасень першы сапраўдны
ўрок –
Дужа спрытна пачаў гаспадарыць.

Ну, навошта так – з месца
адразу ў галоп?
Не цвіло яшчэ бабіна лета…
А ўчора такі быў прыгожы дзянёк!
Дык няўжо гэта нам напаследак?

Не, не думаю. Будзем цярпліва чакаць
І на восеньскай вуліцы свята.
Дождж ужо перастаў. Сонца
шчэ не відаць.
Толькі шэрае неба над хатай…
3.09 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш З месца – у галоп - Лёля Багдановіч